Я сонца ў косы заплятаю,
Я сэрца аддаю вятрам.
З усёй удзячнасцю прымаю
Усё, што свету перадам.
Я ад дажджоў бяру слязінкі
Для ціхай ранішняй тугі.
Малюю яркія карцінкі
З вячэрняй тонкае смугі.
Я летнім ранкам у нябёсаў
Дзівосны колер папрашу.
Пра дзіўны падарунак лёсу
Амаль нікому не скажу.
У зор начных бяру натхненне
І Веры мяккае святло.
Маё другое адраджэнне,
Што крылы мяккія дало.
Вадой крынічнай чыстай -чыстай
Прывыкла смагу наталяць
Расою ранішняй празрыстай
З душы нягоды ўсе змываць.
Я ў вятроў пазычу лёгкасць
І буду птушкаю спяваць
За зоркай светлаю, далёкай
На крылах тоненькіх лятаць.
Світанне ўсмешкаю вітаю,
Прымаю сцежачку маю.
Я сонца ў косы заплятаю,
Я сэрца свету аддаю