Я стану тою зоркаю,
Што ўспыхвае раптоўна
І фальш атрутай горкаю
Знішчае паслядоўна.
Ці мо калючай ружаю,
Што зацвітае ў багне
І ўпарта з сілай мужнаю
Свабоды вечна прагне.
Альбо слязой празрыстаю,
Што поўніцца адчаем
І за журбой імглістаю
Жыцця не прыкмячае...
Я маю здольнасць гэткую:
Змяняць сваё аблічча.
Адкрытая й таемная
Душа кагосьці кліча.