Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я сяджу ля акна нерухома...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Я сяджу ля акна нерухома,
верставыя слупы лічу...
Колькі вёрст у жыцці – невядома,
ды за кожную з іх я плачy'.

Вёрсты, вёрсты...
                        Колькі вас ззаду?
А наперадзе колькі яшчэ?
Стукне думка: вазьму і прысяду,
нікуды ж жыццё не ўцячэ.

Мо прысесці... ды не, не згаджуся
прыпыніцца й на пяць хвілін...
А прысяду, то застануся
на жыццёвым прыпынку адзін.