На нівы легла ранняя раса –
Сцяблінкі ў момант быццам заінелі,
У даўгавусых тоўстых каласах
Рукам і працы песні зазвінелі.
У сугалоссі гэтай гаманы
Я цішыні струну тугую чую
І сярод ніў, бясконцай збажыны,
Туг, дзе дняваў, з ахвотаю начую.
Мне падаслалі гоні свой дыван
І сэрца ловіць песню-калыханку.
Крылом бялюткім чэрвеньскі туман
Мяне акрые да прыходу ранку.