Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я цяпер твой Энгельберт, 1934г.

Яшчэ не ацэнена

Аўстрыя, Судзеты, -
Усё дзеля Адольфа.
"Астры" б цыгарэты,
Крызіс, час вэрвольфаў.
Музу без аншлюсу,
Змоваў, плебесцытаў?
Падарунак друзу -
Падаць гіяцынтам.
Я цяпер твой Энгельберт,
Год трыццаць чацверты,
І асклепкамі ў канверт,
Вечнасць не для Герды.
Я не зладжу болей путч,
Завязаў з мінулым,
Аддамо табе я ключ
Ад сваіх загулаў.
Мне ж пакінь пілюлі,
Іклы для цыЯну,
Бо і так як Юлій,
Вілы - не катаны.