Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я туды імкнуся.

Сярэдняя: 4.2 (44 галасоў)

Я туды імкнуся, дзе мая Радзіма
Для мяне абдымкі шчыра распахнець.
І як у дзяцінстве ласкава матуля
Ціха калыханку ў вуснах прапяець.

Я туды імкнуся, дзе я разумею,
Дзе на маёй мове бацька гаварыў.
Што спявае ў небе распазнаць сумею
Наш жаўрук вясною і яго матыў.

Мне да боллі ў сэрцы ўспамін кранае
Той сваёй крынічнай чыстаю вадой,
Што ў дзяцінстве кожны ў вуснах адчувае
Водара асалоду, траў зямных настрой.

Дакрануся сэрцам да цябе Радзіма
Толькі не чурайся, шчыра абдымі!
Буду ўспамінаць я да самой магілы
Буду помніць песні, буду бачыць сны.

Лілія Воранава (Журавінка) 2111.2019г.