Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я ВАМ КАЖУ – ЯК ЯНО ЁСЦЬ…

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Я – Графаман.
Я – Рыфмаплёт.
И гэтым –
Сам сабе цікавы.
Я не прыехаў скуль здалёк,
каб выпіць з вамі кубак кавы,
парагатаць тут з вашай каўзатні,
а потым “адваліць” да хаты…
ТУТэйшы я.
Я з вамі разам – ночы, й дні,
і адчуваю сябе крыху вінаватым,
за тое, як нам ТУТ жывецца…
Я – не халоп,
каб задніцы лізаць,
характар мой не той, каб “бздзецца”,
таму :
пісаў, пішу, й далЕй буду пісаць,
аб тым, што на Краіне дзеецца!
Пісаць мне Богам, звыш, дано
пра тое, што навокал бачна,
каб называць дзярмо – дзярмом,
а не брахаць, што гэта – смачна!
Я – не Паэт!
Я – Рыфмаплёт і Графаман,
нарыфмаплёціў болей іншых графаманаў!
Пішу – сабе, каб не здурэць,
і Вам,
каб не здурэлі ад Падманаў,
каб не прапала наша Беларусь,
каб не прапала Мова, й – беларусы!
Я – Графаман і Рыфмаплёт.
Але – не трус.
За будучыню ўнукаў і дзяцей сваіх
баюсь я…

1 сакавіка 2013г.