Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я ведаю добра...

Яшчэ не ацэнена

***

Я ведаю добра, што лепей маўчаць.
Маўчаць ціха ў шматку, маўчаць ды і годзе…
А ў выпадку тым, калі варта крычаць, -
кіўнуць галавой злеганца пры на нагодзе.

Я ведаю добра, што лепей прайсці.
Так, выгляд зрабіць, быццам бы і не бачыш,
калі на дзяцей уздымаюць мячы,
калі побач маткі іх голасна плачуць.

Я ведаю добра, што лепей сцярпець.
Лепш сківіцы сціснуць і рушыць адчайна.
“Без хлеба надзённага ж не ацалець”:
шукаем свайму апраўданне маўчанню.

Маўчанне на ўчора, на заўтра, цяпер…
Забойца маўклівы – маўчанне,
Ды… знаю:
Палац не збудуе для ўласных дзяцей,
такі гаспадар, у каго хата з краю…