Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я жыць хачу

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)
Што, чэрці, вы цяпер са мною робіце!? Мне гэта не дае даўно спакою. Вы думаеце, мне не хопіць годнасці Перамагчы ў вас такой жа зброяй? Сябры такія: налівай ды пі, Ды забаўляй народ да істэрыі! Але чамусьці хочацца, ваўкі, Прайсціся ботам вам па бруднай шыі! Вы не браты мне, а хутчэй – скаты, Без сораму, без гонару і страху. Вам глоткі драць, чакаючы бяды, Хавацца толькі пад сваім “надзейным” дахам. Аступішся, і палятуць пляўкі З каменнямі ў згорбленую спіну, А каб устаць – не пададуць рукі, Будуць глядзець, калі пакінуць сілы. Вось толькі падаць не баюся я, Быць смешным – гэта невялікі сорам. Мне сведкам можа быць уся Зямля – Нічога не рабіў, каб жыць з пазорам! Раней стаяў, і падымуся зноў, Нягледзячы на ісціну такую: Не позна выпрастацца, вылезці з акоў, Я жыць хачу! Але пакуль існую. Nike Air Huarache