Я жыццё пачынаю наноў разумець:
Хуткаплыннасць часу, знаходкі і страты.
Пад нагамі шапоча лістоты медзь,
Голы клён стаіць,як распяты.
У гэты час восень фарбы мяняе свае,
Яшчэ ўчора была залатая.
А сягодня ўжо колераў не стае
І апошнюю медзь на дол атрасае.
Сіняй птушкі ўжо тут не злавіць,
Адляцела кудысці далёка.
Застаецца толькі чакаць і прасіць,
Каб вярнулася зноў ненадоўга.
Наталюся красой і нап'юся вады
З той крыніцы,якая бруіцца.
Адыйдуць халады, дачакаюсь вясны,
Праспявай жа мне песню, сініца!
27.01.2014г