Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я зупыніўся на хвілінку

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я затрымаўся на хвілінку
Там, дзе між соснаў векавых
Ў раёным парку адпачынку
Аркестр іграе духавы

Я той мелодыі чароўнай
З дзяцінства гукі прыгадаў
I сэрца білася няроўна
А я стаяў там і стаяў

Плыла мелодыя над паркам
Над ўсім, чым дыхаў я і жыў
I як у вальсе венскім пары
Плылі пачуцці ў душы

Блішчалі трубы залатыя
I падаваў свой голас бас
О дзе, мае вы дарагія
Мне не хапае моцна вас…

I ўсе знянацку з лаў паўсталі
I дзеці гукнулі «ура»
Калі ”Славянкі развітанне"
Аркестр апошнім заіграў