Салодка спіць Адам пад райскім дрэвам —
яго душа не ведае трывог.
Ад спёкі задрамаў і сам пан Бог.
І толькі не да сну чамусьці Еве.
Яе нястрымна цягне да спакусы.
Цікаўнасць абуджае смелы дух,
свядомасць нараджае цела рух,
і яблык набліжаецца да вуснаў…
І вось пан Бог рыхтуе пакаранне.
Але не за парушаны загад,
не за памкненне сцвердзіць новы лад,
а за сляпую прагу да спазнання.