Яго вочы
Поўныя сумам
Цалавала поўня
Сяйвом бляклым.
Яго рукі
Моцныя ноччу
Абдымалі мроі
Ёй асвячоныя.
Яго ногі
За дзень зняможаныя
Ахіналі кроплі
Дажджу са слёзаў
Поўні
Якая была побач
Якая была недасяжнай
І толькі масток сну
Яго вочы
Яго рукі
Яго ногі
Адносіў ёй у ахвяру
І яе як ахвяру яму.
Пачуцці
Узводзілі
Піраміды
Майя.