Як люба мне хатка, што ў вёсцы,
Вакенца, дзе белы жасмін,
Садочак у сталым узросце,
Кустоўе шапоткіх малін.
Дзе чыстая зорная россып,
Заве ў нязведаны шлях,
І ранне бялюткае косаў--
Туманаў распусціць прасцяг.
Дзе чыстыя слёзы ад росаў
Абудзяць прастору Зямлі,
Іду за ваколіцу, удосталь,
жыццё ўдыхаю грудзьмі.
Там сонечны промнік лагодна,
Расквеціць усмешкай тугу,
І так зачаруе прырода,
Што з горада ў вёску бягу.
Туды, дзе прастора і поле,
Дзе колас схіліў галаву,
Дзе кожнай кузурачцы воля,
І гушкае Неба Зямлю.
© Copyrіght: Ганна Якубоўская