Як люблю я святочныя хусткі
Што на сонцы агнямі гараць
Я не веру усім гэтым чуткам
Што не будуць іх больш надзяваць
Не – ў царквах і ў святочным натоўпе
Нас сустрэнуць яны зноў і зноў
Будуць радаваць сэрца і вочы
Будуць ў душу нам несці любоў
Ў гэтых хустках – Эвангелля праўда
Ў гэтых хустках – вытокі ўсяго
I Эдэмскага райскага сада
Райскіх кветак на іх карагод
Ў гэтых хустках – жыццё прасвятое
Бог ў душы і парадак ў хатах
I як сонца, шыццё залатое
Асвятляе наперад нам шлях
Як люблю я святочныя хусткі
А не тыя галовы, што без
Я такую вазьму ў свае рукі
Каб надзець на галоўку табе