Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЯК МЫ Ў ГОСЦi САБiРАЛiСЯ

Яшчэ не ацэнена

Як мы ў госцi сабiралiся,
Доўга конi запрагалiся,
Доўга торбы пакавалi –
Добрых спонсараў шукалi.
Накармiлi мы гнядога,
Задалi скацiнцы,?
Вёз калдобiстай дарогай,
Парастрос гасцiнцы.
Што давезлi – што данеслi,
Хай не панацэя,
Нашы гумар, нашы песнi ?
Гэта скарб бясцэнны!..
Трошкi перцу, трошкi солi...
А мукi? Не намалолi.
Ад сурокаў-забабонаў –
Цэлы струк вам шальбабону!..
Везлi дынi ? гаспадынi,
Дынi папракiслi,
Засталiся ад тых дыняў ?
Грэшныя ўсё мыслi...
Везлi круп амаль паўмеха,
Мех – латаны густа,
Як прадзёрлася прарэха –
Засталося пуста!..
Што давезлi, што данеслi?
А хiба што – песнi.