Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як мы з сябрам па грыбы хадзілі

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Сядзім на канапе, субота пануе.
І раптам мой сябар мне рапартуе:
- Ой, як надакучыў мне горад той шэры,
Падалей бы з'ехаць куды ад кватэры.

Бо дзень ада дня адное и тое:
Машыны, натоўпы, паветра сухое.
Паехаць на рэчку б, ці ў лес па грыбочкі,
Правесці б там дзень аж да самае ночкі.

Ну я ж дурань дурнем, яго падтрымаў.
Кажу яму гучна: о, праўду сказаў!
Мы возьмем з сабою нажы ды кашолкі
І пойдзем ў нядзелю ў грыбочкі ды зёлкі.

На раніцу заўтра амаль на світанні,
Што як да мяне, то выпрабаванне,
Мы едзем ў лес! Вавёркі ды зайцы
Хавайцеся - йдуць гарадскія паўстанцы!

Заехалі ў лес, матор заглушылі.
- О як тут прыгожа! Раней бы й не жылі!-
То сябар з надхненнем гаворку "піхае",
-Ну што? У гушчар лесу? - мяне зазывае.

Сказаць вам па праўдзе, я хлопец то смелы,
Але ў сваім горадзе ды на кватэры.
А тут неяк цёмна, і ціха, і глуха,
Ну словам, няўтульна, пачухай я вуха...

Але пачалі "паляванне" грыбное.
А каб жа я ведаў, што гэта такое!
Мне тыя лісічкі, апенькі ды бабкі
Аднолькавы усе, на адну яны шляпку.

Ну што ж як прыехаў, то трэба збіраць.
Хоць белы, хоць шэры, а ў кошык кідаць.
Іду так па лесе, грыбы выглядаю,
І тут мяне думка за душу кранае.

А дзе ж мой напарнік? Грыбнік той заўзяты?
Няма яго побач. Мо ўцёк ён дахаты?
Пачаў яго клікаць, спачатку нягучна,
А потым мацней, раву ўжо не штучна.

Няма і няма. Ні слыху, ні дыху.
Ні гуку, ні руху, ні слова, ні пыху.
А як жа мне быць? Што рабіць? Дзе падзецца?
За думкаю думка трывожней нясецца.

Я ў тэлефон. Дзе там! Глуха як у танку.
Мяне ні то ў пот, ні то ў ліхаманку.
Нішто так сабе ў грыбочкі схадзілі!
Наварым, насмажым, "заб'ем" халадзільнік.

Іду я па лесе гадзіну-другую,
Ды сябру настойліва тэлефаную.
А дзе я іду? Дзе тут выйсце? Дзе горад?
Даведацца б мне, бо памру я ад гора.

І тут мне нарэшце ці шчасце, ці прывід.
Дарога ад лесу вядзе крыху крыва.
Я бегам на тую дарогу панёсся,
Ад гэткай удачы ажно я затросся.

Праз час некаторы, зусім, скажу, хутка,
Машына спынілася мне, ну "папутка".
Шафёра прашу: адвязі мяне ў лес,
Там сябра згубіў, там стаіць Mercedes.

Адвёз мяне дзядзька старэнечкім "танкам"
Туды дзе "паход" пачынаўся наш зранку.
І што я ўбачыў? Ну як можа быць?
Мой сябар у машыне спакойненька спіць.

А свой тэлефон ён забыў на кватэры,
Успомніў аб гэтым ўжо на plein air-ы.
Я быў не спакойны, узрушаны гэтым.
Усё яму выказаў не пад сакрэтам.

Каб больш я паехаў з табою ў лес!
Няхай мяне скрадуць! - сказаў на адрэз.