Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як на волю птаха...

Сярэдняя: 5 (26 галасоў)

Дзень з дажджу сляпога
восень ткала,
Затухаў са стогнам
недзе нейкі гук…
Як і не было нас,
як не цалавала,
як на волю птаха,
выпусціла з рук...

На шчацэ — дажджынкі,
цень глухой самоты…
Аддае трывогай
сэрца збіты стук…
Ведаеш ты — хто я,
ведаю я — хто ты…
Як на волю птаха,
выпусціла з рук…

Шмат што мы жадалі,
далеч дождж абвязваў…
У вачах знямогі
калыхнуўся круг…
— Нігды так не чула, —
сціпла ты мне кажаш, —
«Як на волю птаха,
выпусціла з рук»...