Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як па небе

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Як па небе высокім, па небачку
Плылі караблі, ды з Поўначы,
З белых ветразяў шэрань сеялася,
Люты сівер з-пад крылаў веяўся.
А унізе луналі сцярвятнікі,
Над спажывай, паганыя, з клёкатам --
Расхіналіся дзюбы смуродныя,
Лезлі з глотак гадзюкі чорныя.
А па беднай зямельцы, па спаленай,
Здратаванай, крывёю напоенай,
Ціха крочыла Маці Божая,
Ў вышыванай кашулі ды хустачцы.
Басанож па гарачым попеле
Йшла Марыя, кашулю крывавячы,
Паміж мёртвымі, закатаванымі
Йшла у скрусе і горка плакала
Над забітымі
І над забойцамі --
І сцярвятнікі ў пыл рассыпаліся...