Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як пылінка на тамтаме...

Яшчэ не ацэнена

Як пылінка на тамтаме — ў параксізме,
як пад віламі — ў агоніі — змяя,
б'ецца свет пад капытамі ЭГАізму,
зацуглянага пад зменлівае "Я".

На сабе спазнаўшы горан прымусовы,
лёсы курчацца, як пластык у агні.
А па іх тапочуць САМАсці падковы
не даюць ні хвілі роздыху — ані.

Да зямліцы чалавецтва прыбіваюць
бес пажадлівасці цела і вачэй,
пыха людская і крыўда векавая,
жаба зайздрасці і шмат чаго яшчэ.

Не прабачаць, не саступяць і не
сцерпяць.
подла зманяць, скарыстаюць,
абкрадуць,
пасмяюцца і штурхнуць у пастку
смерці
ЭГАісты, што навокал існуюць.

Іхні клопат — не сяброўства, не
каханне,
а смачное патуранне ўсім грахам,
САМАдурства, САМА-САМА-любаванне.
Што ні "Я"-ка — тое здраднік, хлус і
хам.

І не збегчы САМАстойна з той няволі,
што стварае САМАдзейнай дзеі таць
без таго, каб адпаведна Божай волі
Божым словам чуйны дух не абрытаць.

Без таго, каб у любові безумоўнай
бы ў агні, не растапіўся сэрца лёд
і не стаў жывым агменем малітоўным,
у якім былы знішчаецца прыгнёт.

Толькі так і аніяк іначай зноўку
людзі вернуць тое, што не збераглі.
Толькі так — пасля Гасподняй
перакоўкі
грэшных душ у кузні матухны-Зямлі.

2.07.2014

——————————————————

Горан (бел) — горнило (рус).