Як у раманах Вірджыніі Вульф
Дзень, нібы вечнасць, паволі мінае
Б’ецца світанак з вечарам тут,
Ліпень у жнівень спякотай сцякае.
Птах абазваўся начны, смех, уздых,
Плёскат далёкі ў нератах ветру.
Воўкам-пагодкам памяць бяжыць
Нервы казыча заснулых палеткаў.
Плавіцца плоць пустацвету вачэй,
Дыміцца поўсць пустабрэху… –
На скрыжаванні няісных людзей
Датэрмінова народжаных рэхам.
Кропля святла з-пад цяжарнай начы
Дзідай-асадкай нутро працінае.
Хочаш – пішы, а жадаеш – маўчы.
Толькі хутчэй. Бо світае.