Як усцешна ў палях --
Воля, сонца і вецер!
Хлебны колас у вачах,
Васільковы букецік.
А кругом небакрай
Сінню шыр абдымае,
І рамонкавы гай,
Беллю дол аблівае.
Тут паветра звініць,
І раздолле гукае…
Як жа мне не любіць
Прастор роднага краю?!
© Copyrіght: Ганна Якубоўская
12.09.2018