Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як я стаў бессмяротным.

Сярэдняя: 4.1 (12 галасоў)

Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".

Сам ад сябе –
узяў, ды й збЁг,
каб і не бачыць,
нават,
болей.
Спачатку пасмяяўся з мяне Бог.
А, зацікавіўшысь,
дазволіў…

Ня змог уцяміць – ні шыша!
Як можа быць гэта такое –
бо, дзе знаходзіцца Душа,
калі мяне,
раптоўна,
стала двое?

Калі ж стварыўся гэткі факт,
калі,
цяпер,
мяне у Свете двое,
Душа ня выбера ніяк –
у цела ўсунуцца якое…

Душа ж – ня дзеліцца,
ніяк!
Душа ж – субстанцыя
адзіная!
Душа ж бяз цела –
нейкі жах!
А калі цела без Душы…
Тады – скаціна я?

Нас двое зараз побач – я, і я.
А хто з нас "моно",
хто "гетеро"?
І у Душы такая мітусня…
Дзе ж для яе цяпер "кватэра"?

Да сьмерці чалавек
Душу павінен мець.
Задачка Богу…
А для мяне – к дабру.
Бо я,
напэўна,
так і не памру –
з мяне Душа ня зможа адляцець…

14 чэрвеня 2913 г.

**( бачыць – видеть; нават – даже; болей – больше; спачатку – сначала; зацікавіўшысь – заинтересовавшись; дазволіў – разрешил; уцяміць – сообразить; раптоўна – внезапно; цяпер – теперь; у Свете – в Мире; зараз – сейчас;
побач – рядом; “моно” – единое; “гетеро”- иное,другое; мітусня – суета;
кватэра – квартира; павінен – должен; напэўна – вероятно).