Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як жыцьцё сваё пражыў...

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Як жыцьцё сваё пражыў
Ты нікому не скажы,
Што адкрыла, што знайшло
Тваё кволае жыцьцё?

Сьвет уразіў ты, ці ўсьмяшыў,
Ці забудзешся чужым,
Ці гады табе ўжо выйшлі,
Быццам бурбалкі з гладышкі?

Ці вядзе час да мяжы,
Дзе не зьвернеш, не зьбяжыш,
Ці ў куросаньні ўсясьветным
Тваё месца - рай ды пекла.
-22.08.20.