Якія песні ні спявай,
Якому Богу ні маліся, –
Калі ўжо сказана: “Бывай!”, –
Вярнуць былое не імкніся.
І як ты час спыніць ні мар
Пад споведзь дзён звонкагалосых, –
Гадоў жыццёвы каляндар
Даўно ўжо складзены ў нябёсах.
Нам толькі мары спеліць-грэць,
Свае патолячы прывычкі,
І ўслед за зоркаю гарэць,
І растварыцца ўслед за знічкай...
ДЗякуй!Цудоўны верш.Нават не
ДЗякуй!Цудоўны верш.Нават не проста верша, а надрыўны спеў з глыбіняў сэрца, адкрытага для болю.