Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яна ніколі не пісала вершаў

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Яна ніколі не пісала вершаў,
Мастачкаю таксама не была.
Але світанне сустракала першай,
Размову з летнім сонейкам вяла.

Яна ніколі вершаў не пісала
І не натхняла аўтараў карцін.
Нібы малітву ўночы паўтарала:
“ Сярод усіх патрэбен ты адзін”

І да яго, да хлопца, як да Бога,
Звяталася з бясконцаю мальбой:
“Дазволь прайсці з табой адной дарогай,
Дай дыхаць у жыцці адным табой.

Дай сэрцам да твайго сэрца дакрануцца
Я за цябе гатова зараз усё аддаць
Дазволь мне ў гэтай казцы апынуцца,
Дазволь заўсёды адного цябе кахаць.

Яна ніколі не пісала вершаў,
У жыцці ў рукі пэнзаль не брала,
Але жыла адным каханнем першым
І для яго , бы кветачка, цвіла.