Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яна ведае мовы і моду...

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

Яна ведае мовы і моду,
мае цверды жыцьцёвы план,
і з усьмешкай ўкладае прыгоды
ў наш сур’ёзны лірычны раман.

Яна любіць тэкілу “Альмеку”
і кудлаціць мае валасы.
Мы ляцім наўздагон яе сьмеху
з разваротам праз дзьве паласы.

Яна можа ні чым не займацца -
проста плакаць, ці проста сьпяваць,
а ўвечары так затрымацца,
што я двойчы стамлюся чакаць...

Ды калі, нібы на фотаздымках,
загарнуўшыся ў мяккі плед,
яна сьцішыцца... У абдымках
мне падасцца – трымаю сьвет!