Калі завітае Яна -
паненка з касой-літоўкай,
я, чарку кульну да дна,
пазыкі раздам гатоўкай.
Суседу пакіну ключы -
маўляў, "даглядай кватэру,
мяне запытаюць - маўчы,
прыеду пасьля, праверу"...
Жагнуўшыся на абразы,
ашчадна закрыю фортку.
Ля крамы падам драбязы,
прылашчу на лаве котку.
Зірну ў астані раз
на тое, з чым час растацца...
-"Ніколі ня быў у Вас,
кажыце, куды кіравацца?"
І ў вэлюме белых сноў
ля рысы апошняй станем -
абрысамі з туманоў
хітнемся і ўтшчэнт растанем.