Ён светач быў зямлі латвійскай
Паэт, палітык і кумір.
А для дыяспары беларускай
У сэйме быў іх правадыр.
Ён нёс культуру і асвету
Гімназій, школ шмат адкрываў.
Дапамагаў майму народу,
Удзел у рэформах іх прымаў.
Ён падтрымаў у нашым Дзвінску
Суполку “Бацькаўшчына” адкрыць.
І пад сваёй дзяржаўнай апекай
Іх мэты змог ажыццявіць.
Таксама сябрам быў каштоўным,
З Купалам Янкай сябраваў.
Характарам быў няўёмным,
Шмат у сваіх вершах бунтаваў.
Любіў прыроду і Радзіму,
Народы розныя аб’яднаў.
Кахаў сваю адну жанчыну
Якую ў вершах усхваляў.
15.10.2020г.