Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яшчарка

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Бы хтосьці заўзята
пацягнуў за нябачную нітку
вераценца рудое:

перабегла дарожку
і знікла ў атаўцы
неспадзяваная яшчарка!

І хоць бы познак які там
пра жывую прысутнасць яе,
хоць бы зеллейкавы ўскалых!

Тут была – тут няма…

…Як па адлёце душа:
ненаяўная толькі таму,
што няўгледная..



Вершы Мацяш вельмi гучныя.

Вершы Мацяш вельмi гучныя. Таленавiтая жанчына з цяжкiм лесам, але колькi сiлы было i у ей i у яе паэзii.