Ноч – налитая цемраю чаша.
Прыгублю яе востры настой.
Хай душа і смяецца, і плача
Над бязладнаю доляй маёй.
Л. Галубовіч
Яшчэ адзін глыток начной атруты...
Цяпер ён для мяне – як паратунак
Ад моцнага цяжару горкіх думак,
Да стомленай свядомасці прыкутых.
Душы маёй маркотныя адценні
Разносяцца па ўсёй прасторы снамі,
Якія здольны лётаць кажанамі
Скрозь марыва паўночных летуценняў.