Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

яшчэ імгненне

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

крок вызначае шлях,
кірунак падкажа пытанне ў вачах.
пішуць паўсюль: гэта жах —
бачу ў снах.
цемра ў маім вакне.
чорныя вокладкі хлусяць мне.
горыч на вуснах, салодкі снег —
вінны ці не?

яшчэ імгненне,
толькі хвіліну!
пасярод часу —
промень адзіны
хаваю ў фіранках.
рэшты: надзеі,
вечнасці ранку,
вартасці дзеі.

восень, пануе дождж.
калі не цяпер і не я — тады хто ж?
столькі вастрылі той нож —
дарма, анягож.
штучнае поле. пас.
нешта чакаеш заўсёды ў адказ —
моўчкі крычу — і ў нас
гэтак штораз.