Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яшчэ хлапчук спазнаў ледзь-ледзь...

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Яшчэ хлапчук спазнаў ледзь-ледзь
Соль словаў запаветных,
Яшчэ яму расці, сталець,
А маці шые ветразь.

Мінаюць доўгія гады
Ў турботах непрыкметна.
Дзень белы, сіні, залаты...
А маці шые ветразь.

І вось расстайны выпаў час,
Калі пад песню ветру
Хлапчына ў маці на вачах
Ўздымае белы ветразь.

Што чайка роспачна крычыць?
Сын шчасна азірнецца.
І ўслед за ветразем ляціць
Сівой матулі сэрца.