Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яшчэ пад зоркай чысціні...

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Яшчэ пад зоркай чысціні
Пачуццям невыказна золка,
А ўжо пагаслі ў квеце зёлкі,
Што ратавалі шчасця дні.

Што там варожбы варажых,
Наіў прысушак і адсушак!
Лягчэй бы я любоўю скрушнай
Перасушыла сілу іх.

Цяжэй той свет перамагчы,
Дзе чысціні душы глыбокай
He ўпершыню так адзінока,
Як промню ў чарнаце начы.

Так непазбаўна час прыйшоў
Цвісці бяздумнасцю мажорнай
Над мутнай хваляю азёрнай,
Над замутнёнаю душой.

I ўсё змяіцца ўслед і ўслых,
Што чысціня — як аднастайнасць...
Але ў святла — святая тайна:
Разліцца ў колерах усіх.