Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Юнак і дзед

Сярэдняя: 1.8 (6 галасоў)

ЮНАК І ДЗЕД
НЯСКОНЧАНАЯ КАЗКА
Раману Пратасевічу
І
На Беларусі ў год АДЗІНСТВА
з народа выйшлі ТЭРАРЫСТЫ.
Адзін –
юнак са сьцягам БЧБ у руках,
каханай дзеўчынай, імпэтам
і словам дзеяньня ў інэце.
Другі –
заўсёды з малышом,
айцец і дзед, узброены да зубоў.
Юнак хацеў, юнак жадаў,
у ідэю верыў і натхняў.
А дзед загадваў, кіраваў,
узнагароджваў і караў.
Змаганьне йшло, народ трываў,
Сьвятло ці цемру выбіраў…
Памылка на шляху і здрада –
яны заўсёды крочаць разам.
Юнак ляцеў у нябеснай вышыні,
а дзед чакаў яго зь зямлі…
Юнак у бядзе – зламалі крылы.
Імя ў брудзе, боль і зьдзекі…
Шыбеніца для Каліноўскага?!
На камень кулі ёсьць у дзеда.
Шанцуе дзеду…
РАТУЙМА лёс, жыцьцё – КРАІНУ!!!
ІІ
Юнак зь зьвязанымі рукамі чакаў,
што скажа яму дзед.
А ідыёлухі скакалі,
сьвяткуючы БЧБ канец.
Свая, чужая кроў… ахвяры…
закон вайны… усюды каты…
ці снайпэр ты…
ці твая зброя айфон і мыш…
А дзе радзіма?
Ёсьць толькі краты.
Ідэя NATIONAL у далярах...
І дзед, любіцель дыфірамбаў,
зь якойсьці там стальной прыладай, –
у чаканьні новай дзеі-акта –
да хлопца запрасіў
замежную расстрэльную каманду…
Калі б маўчаў,
Калі б нічога не сказаў,
Героем быў…
Якіх ужо шмат
у турме, на небе і ў зямлі.
Героем быў…
Калі б народ на плошчу выйшаў
у абарону юнака ці хлапчука,
Які ляцеў з шаснаццатага паверха…
Юнак сказаў, што набалела.
Аднак інфармацыі больш, чым трэба.
Смартфон у палоне – кампрамат
на ўсіх і ўсё… эх, партызан!..
Натоўп спрачаецца:
здрада ці адзінамагчымае
ўратаваньне жыцьця?
Я ведаю:
NEXTA ня NEO,
Але NEO хутка абавязкова зьявіцца!!!
ІІІ
Маленькі хлопчык Беларусі
ўсё плакаў у гэты час,
Не разумеў, чаму князёўну
Князь малады не ратаваў.
Цаной жыцьця, цаной пакутаў,
у баю з пачварай злоснай…
Давай, давай ПЕ-РА-МА-ЖЫ,
а я табе дапамагу!!!
Хто Кнігу Чорную гартаў? –
злаваўся дзед-пачвара. –
Хто пагражаў мне, малышу
і ўсім маім ваякам?
Князь, безь мяча, у палоне, скуты,
сказаў пачвары-дзеду:
Калі сумленьня хоць крыху ты маеш –
Адпусьці дзяўчыну.
Віну прызнаю, што народ
на барыкады вывеў,
а што далей…
на жаль, і сам ня ведаў…
Сыночак, сьпі, усё будзе добра!
Памятаеш, у князя мышка чароўная.
Яна паклікала вялікіх птушак,
і тыя зьнішчылі пачвару.
Маленькі хлопчык – то юнак,
Такім калісьці быў ён.
Але жыцьцё зусім ня казка…
Тады хай хлопчык будзе сынам
Юнака-князя і князёўны-дзяўчыны.
IV
Юнак нарадзіўся, калі
Народам абраны лідар,
здаецца, яшчэ не зьбіраўся
царом быць навек на зямлі.
Белыя Чырвоныя Белыя
Луналі ў паветры сьцягі,
Насустрач узброены рыцар
Імчаў на белым кані.
ПРЫСЯГА НАРОДУ –
АДНОЙЧЫ.
Другі раз і трэці… яшчэ…
Крывое люстэрка шаптала:
Ты бацька для іх назаўжды.
Як бацька стаў дзедам –
Ніхто не згадае,
бо людзі зьнікалі,
бо памяць зьнішчалі,
бо новыя ідэалы
фарміравалі…
Чаму,
калі брат пайшоў на брата,
а кветкі і стужкі
трапілі пад кулі і палкі, –
прыслужнікі дзеда
запыталіся ў Юнака:
Як табе сьпіцца?
КРОЎ ПРАЛІЛАСЯ!!!
Колькі яшчэ сьмярцей
Дзеду Гаранту трэба???
Крывавая калыханка
Гучыць над краінай
УЛАДАРНА.
КРЫВАВАЯ
КАЛЫХАНКА.
V
Ты гатовы памерці? – пытаюць
у таго, хто так жыць хацеў
у Беларусі другой – вольнай,
дзесяць год летуцеў…
Ты гатовы памерці? –
паўтарае сыстэма,
у якой ён прайграў жыцьцё,
і яму прапануе выбар,
які НЕЛЬГА рабіць…
Дваццаць шэсьць –
гэта многа ці мала?
Каліноўскаму столькі…
Кастусю і Раману.
Словы – зброя.
Народ і паўстаньне.
Рэальнае –
Віртуальнае.
І турма за пратэст…
Не рулетка жыцьцё больш, а цацка,
там, дзе грошы, улада і здрада.
Так пражыць,
каб дзеля цябе
Дзед лайнэр спыніў у небе!!! –
камэнтар у інэце.
Так пражыць…
каб падлеткі з улёткамі,
зьбітыя,
Больш ня ведалі,
Што рабіць…
…………………………….
– Ты гатовы памерці?
– Гатовы. Жыве Беларусь!!!
– А ты?!
VI
У турме як у турме – не на волі.
Лета ёсьць – і яго няма…
Як так сталася, што ў камэры,
сярод ворагаў,
ты “бясьпеку” адчуў, Юнак?!
Даў “прызнаньняў” на некалькі вышак –
Адусюль куля можа цяпер прыляцець…
Зорны час, аб якім толькі мараць…
Дэманстрацыйны закладнік у палоне,
Санкцыйна здабыты для дзеда трафэй…
У “інтэрвію” ці магчыма ПАВЕРЫЦЬ
Тым, хто слухаў цябе ТАДЫ?!
Ты сказаў, паважаеш дзеда
(ён падонкам назваў цябе!)
і павінен у стратах дзяржавы
(што тры дні –
з трох дзясяткаў гадоў кіраваньня?!)…
Ты сказаў, што
кожны адказны за выбар:
мірна выйсьці на плошчу,
кінуць камень у чалавека
ці не зрабіць нічога.
Так, але ж мы былі разам…
Ты сказаў, што баяўся памерці,
для людзей не зрабіўшы нічога…
Але бруд, які паказалі, – усюды,
і на тым, і на гэтым баку…
…………………………….
…Кашуля….
…Загоеныя рукі….
…Боль ад усьмешкі…
Я нікому ня здрадзіў.
VII
Трэці сын падрастаў у Дзеда,
Любімы малыш, яго супэрнадзея.
У шаснаццаць
Юнак пайшоў з дому,
А малышу бацька даў зброю.
Страляць у каго – тутэйшых?!
Ворагаў народа або цені…
Лёгкадумная
дэманстрацыя сілы –
і яны абодва
цяпер мішэні.
Юнак шукаў адвечную праўду –
Знайшоў боль і расчараваньне.
Малыш сьцьвярджаў волю бацькі –
такое ў прынцаў наканаваньне.
Юнак – дзіця БЧБ Беларусі,
Малыш – рэспублікі
колераў “закат над балотам”.
Але Бацькаўшчына
не належыць нікому.
Беларусь – Радзіма
і аднаму сыну, і другому.
Бацькоў не выбіраюць,
Іх паважаюць або пакідаюць.
Валошка расьце – яе зрываюць.
Пешчаную ружу
Асьцярожна зразаюць.
…Што будзе зь іншымі
Кветкамі і Дрэвамі,
Якія каранямі
Прымацаваныя тут?!
VIII
“Я выхожу”, – напісаў Раман.
Ён выйшаў –
і больш не вярнуўся.
Хто ж ведаў, што гэта
Апошні бой,
Бой без якіх-небудзь правілаў…
Герой Беларусі – мастак,
Які маляваў пратэсты…
Другі Раман – сьпікер у палоне,
Яго лёс пакуль невядомы…
За сымбалі-стужкі забілі да сьмерці.
За голас пратэстаў –
выдасканаленае
катаваньне-помста –
агучыць публічна
пакаянную “споведзь”…
…Бэз на малюнку
Дзяўчынкі.
ЖЫВЫ…
І просьба яе:
Вяртайся!
Вучы маляваць
нас яшчэ…
Як будзеш на волі –
НЕ ЗАБЫВАЙ!!!
Жыві за абодвух, Раман!
Двор ПЕРАМЕНАЎ
Плошча… Мурал…
Лямпадкі і кветкі…
Боль… сьлёзы…
ЖАЛОБА…
І БЭЗ на малюнку –
Апошні – Табе…
Дзе праўда? – Падман…
амон, прапаганда і гвалт…
Народ разьвітаўся
ў каторы ўжо раз…
гэбэшнікі… здрада…
А ты прачынайся!!!
Reload Revolutіon
ВЯРТАЙСЯ!!!
ЖЫВІ І ЗМАГАЙСЯ!!!