Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Юнак і дзед (працяг)

Сярэдняя: 2 (2 галасоў)

ЮНАК І ДЗЕД
НЯСКОНЧАНАЯ КАЗКА
(працяг)
РП
IX
НЕ-БА праз краты і НЕ-БА праз шкло…
Стрымы ў інэце – было так даўно!
Брыфінг і Маркаву “інтэрвію”…
НЕБА! Я падаў, але я ЖЫВУ!!!
На эшафот узыходзіў, калі прызямлілі…
катаў чакаў, але ўсё адмянілі…
Гвалт, запыталіся, зьдзекі і ціск?
ТУТ існаваньне МАГЧЫМА бязь іх?!
Жарт лялькавода – абмен Мінск-Гаага –
Мне каштаваў, зразумела, нямала…
Я “чараўнік” без блакітнага верталёта –
санкцыі ёсьць, што рабіць невядома…
Зорка, салоўка і мэдыябомба –
Я журналіст усё роўна.
Гульні чужыя… прабачце, стаміўся,
Мара мая цяпер – шапка-нявідка…
Твітэр з маёрам мне “падаравалі” –
пэўна, даведацца, ці “пахавалі”...
ці палавіць змагароў на жыўца –
новага звышрадыкала-байца…
Заблякавалі акаўнт…
Хто? …“пацукі”, што “разьбегліся”?!
(дзед з аўтаматам у жніўні так сыну казаў пра народ!)
Заблякавалі, бо “здраднік”…
(самая цёмная ноч перад сьвітанкам!)
Вакуум інфармацыйны…
pr0tez and protas – адзін легітымны!
Праз спачуваньне камэнтараў, БОЛЬ, нэгатыў
Я на Радзіму вяртаюся ў змрочны такі “пазытыў”…):
– NEVER TOO LATE.
– Будзе ўсё добра! O.K.
РУШЫМ НАПЕРАД –
ДА ПЕРАМЕНАЎ!!!