Каля кветніка пастаю
I душу агнём кветак сагрэю.
Я юргіню пазнаю сваю,
Хоць у садзе даўно звечарэла.
Сумна жоўтая зорка гарыць,
Так падобная на юргіню.
Недасяжная ўгары,
Асвятляе зямную багіню
Той загадкавасцю,
Якой
Ты мяне ў дні вясны чаравала
Ну а потым світальнай парой
Ты, як зорка-юргіня,
Растала...