Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З Божай ласкай

Яшчэ не ацэнена

Сонца прамень над зямлёю завіс.
Гоні агледзіць, пакоціцца ўніз.
Дзённыя справы завершым і мы...
Добра , калі дзень прайшоў без маны.

Вынік не проста адразу спазнаць -
Здолее радасць у сэрца вяртаць,
Правільна крочыць па сцежках сваіх
З ціхай малітвай, а можа і ўслых.

Што пераважыць у сэрцы падчас?
Як паспяшаемся - рэзкі адказ,
Ці раздражненне агорне і зло.
Дзе тады шчасце? Было і сплыло.

Ціхага стану шукай у душы,
Каб гневам сябе не зацерушыць.
Божаю ласкай напоўняцца дні:
Людзям любоў і спагаду нясі.