Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З даўніх пачуццяў

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Савецкая Гавань і Ваніна,
Татарскі праліў і Находка...
Прасушваюць спіны падлодкі,
Нібыта вясною праталіны.

I чайкі кігікаюць зморана,
Задумліва скачуць дэльфіны,
А «кэп» наш на палубе чынна
Гуляе, прасолены морамі.

Карціць, і таму дабяруся я
Аднойчы ў яго запытацца –
Мо кіне тады задавацца –
Ці быў хоць калі ў Беларусі ён?