Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З ДНЁМ СВЯТОГА ВАЛЯНЦIНА!

Яшчэ не ацэнена

З ДНЁМ СВЯТОГА ВАЛЯНЦIНА!

Павярнецца часу кола –
I што год з таго святла
Мы адзначым, як анёла
Ў сэрца трапіла страла.

З тэй пары ў жыццi адметны
Ад пачуццяў летуцень.
На планеце ёсць сусветны
Закаханных светлы Дзень.

Хутка зорачкi-пралескi
Зноў з-пад снегу шлях праб’юць.
Хутка кветкi на прадвеснi
Вiншаваннi надашлюць.

Неспалiмаю купiнай
Сэрца хай гарыць, сябры!
З Днём святога Валянцiна –
З Днём кахання, спадары!