Я ўглядаюся ў водбліск на цёмным шкле,
Думаю штосьці - а чым мне яшчэ займацца?
Проста дзяўчына, якая са мной жыве,
Мне расказала, як крута не спаць да дванаццаці.
Я, натуральна, ведаю: я жаўрук,
Ноччу сядзець ніколі не будзе весела,
Толькі мне стала сумна калісь, таму
Паспрабавала, ну, а далей панеслася...
Ды ўначы ўсе думкі імчацца ў гонцы,
Голас у вершаў робіцца - быццам сіплы.
...Хопіць чытаць у нэце сучасных творцаў:
Страчу сябе, а потым лічы, што знікла.