Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З каханнем да мэты

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Я каханне сваё праз жыццё пранясу.
Падарую яго без астатку
Той дзяўчыне, якую я моцна люблю,
Якую кахаў я з пачатку.

Маё сэрца трымае любоў у сабе.
Памяць — помніць пра тыя спатканні,
Што распальваюць полымя нашых сустрэч,
Што распальваюць у сэрцы каханне.

Буду помніць цябе, як жыцця свайго шлях,
Позірк твой, як люстэрка свабоды
Абуджае мяне, нібы воля мая,
Нібы лета абудзіць прыроду.

Я кахаю цябе! Колер ясных вачэй,
Твой характар і бачанне свету.
Я кахаю цяпер, безнадзейна цябе
І з каханнем імкнуся да мэты...



Цудоўны верш, каб не нудзела

Цудоўны верш, каб не нудзела "безнадзейна".

У мяне такое уражанне, што на

У мяне такое уражанне, што на гэты сайт заходзяць выключна людзі без густу, без розуму, якія жывуць недзе ў 19 стагоддзі, людзі з нейкімі далекімі ад сучаснага жыцця каштоўнасцямі і поглядамі на мастацтва - адным словам, недатумкі. Хопіць хваліць графаманскія опусы!