Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З-ПАД-СВЯДОМАСЦІ

Яшчэ не ацэнена

У шуканні Зерня Ісціны
спускаюся ў цёмныя сутарэнні падСвядомасці.
Крок па кроку…
Крок па кроку…
Змарнелая,
згаладнелая,
абяздоленая,
абяззброеная, ды…
Паходняй Благасці прасветленая.
Крок па кроку…
Крок па кроку…
У зрыўках падСвядомасці шукаю тое,
чаго датуль не знайшлі мільёны.
Крок па кроку…
Крок па кроку… —
Безвынікова.
Цешуся мнейшым:
гляджу і… бачу,
слухаю і… чую,
адчуваю і… спачуваю,
думаю і… разумею
найбольш істотнае:
найгоршае — памерці, не нарадзіўшыся…