Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З табою...

Сярэдняя: 4.4 (24 галасоў)
З табою спаткаліся ў лесе; Багун і чарнобель к нам слаўся. Смяяўся пушчар, а у смесе За ценем цень новы снаваўся. За намі, прад намі снавалі Павучныя, бледныя цені, – Мяне у палац зазывалі, Цябе – у святыя прадсені. Святая пасцель небасхіла Крывавай імглой заплывала, Пасад заручальны магілай Пуціна сляпая хавала. Пуціна была, мы і тую Згубілі, як лепей – не зналі: Ці маем шукаці старую, Ці к новай блукаціся далей?Nike