З усім наўкол душою зліцца,
Высока кронай зелянець,
I раптам — грымнуцца, зваліцца,
Каб непрыкметна спарахнець.
I гэта ёсць жыццё, якому
Ні заказаць, ні загадаць?
Так, гэта ўсё. Але нікому
Яго не згодны мы аддаць.
Жывём, пакутуем, як быццам
У пекле выпала згараць...
Але каб зноў хоць раз радзіцца —
Сто раз гатоў я паміраць!