Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З ЮБiЛЕЕМ

Яшчэ не ацэнена

(Пяршайскаму народнаму тэатру)

Вiншую з важнай датай
Майстроў народнай сцэны
Пяршайскага тэатра
i ўсёй культуры ў цэлым.
Спачатку было цяжка,
Пакуль тэатр вучыўся, –
Ды побач быў Ганчарык,
Пра ўсё i клапацiўся...
Героi «Пiнскай шляхты»,
Геройскi Вася Цёпкiн –
За плённы творчы шлях ваш
Вам ставяць дзве «55».
Нямала працавалi,
Рабiлi ўсё з душой,
Таму й заваявалi
Аўтарытэт вы свой.
Няхай тэатр – дзiвацтва,
А ў сэрца б’е прыцэльна.
Пакуль жыве мастацтва –
Жывуць майстры на сцэне!..
Нi дня без пастаноўкi,
Цiкавага рашэння, –
Хапiла б моцы толькi,
Натхнення ды цярпення.
Больш гледачоў бы ўдзячных,
Прыхiльнiкаў далей, –
Дабра вам i ўдачы
Не толькi ў юбiлей!..