Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З жыта мы прарастаем...

Сярэдняя: 4.6 (12 галасоў)

З жыта мы прарастаем,
I, пусціўшы карэнне,
Мы дарэмна чакаем
Ад жыцця паўтарэння.

Бо нішто не паўторна.
Непаўторна ніколі...
Нашым думам прасторна,
Нібы коласу ў полі...

Будзе ўсё перажыта,
Ды маленне аб вечным:
Каласілася б жыта
Светлых дум чалавечых...