За ноч мароз усё змарозіў,
Пакрыў бялюткім палатном,
Рассыпаў гравій па дарозе
Адным цянюткім рукавом.
Паціху сонца прыгравае
І плача той мароз ужэ.
Шарэе палатно, спаўзае,
Цячэ і плача па рацэ.
Так і душа, калі замёрзша,
Здаецца белаю яна.
Не зменіць колер свой на горшы,
Калі прачнецца з-пад ільда.
6 красавіка 2016