Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галіна Хейлік

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Дык чаму ж мы занядбалі
Нашу мову родную,
Па-расейску заспявалі
пра долю нягодную.

У дзяцінстве размаўлялі
мы на мове роднай,
пасталелі, занядбалі,
палічылі нягоднай.

Беларусы, размаўляйце
Вы на мове роднай,
шчыра сэрца адчыняйце
для думкі свабоднай.

Распраўляйце свае крылы,
ляціце на волю.
Хай усе будуць шчаслівы.
Далоў гарку долю.

6 красавіка 2016



Сярэдняя: 5 (1 голас)

За ноч мароз усё змарозіў,
Пакрыў бялюткім палатном,
Рассыпаў гравій па дарозе
Адным цянюткім рукавом.

Паціху сонца прыгравае
І плача той мароз ужэ.
Шарэе палатно, спаўзае,
Цячэ і плача па рацэ.

Так і душа, калі замёрзша,
Здаецца белаю яна.
Не зменіць колер свой на горшы,
Калі прачнецца з-пад ільда.

6 красавіка 2016



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Калі здраджваеш сваё сэрца,
Дык чакай у жыцці бяды.
Ты не зможаш без сэрца сагрэцца,
Без яго ты не будзеш жывы.

Толькі сэрца цябе заспакоіць,
Толькі ў сэрцы каханне жыве.
Ты не будзеш шчаслівым ніколі,
Калі здрадзіш сэрцу - сабе.

7 красавіка 2016



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Вельмі хочацца пабачыць
разам усю маю радню:
маму побач з татам у хаце
і старэйшую сястру,
двух братоў - адзін Валодзя,
Анатолем быў другі,
іх імёны, пэўна, у модзе
да цяперашняй пары.
Мама ў хаце прыбірала,
варажыла ля пліты,
я ў таты запытала
пра ваенныя гады.
Жорсткі вораг быў, нялюдзкі,
здекаваўся над людзьмі,
успамін варушыў грудзі,
саланіў з вачэй сляды.
Можа ўбачымся мы скора,
гэта ведае наш Бог.
Я то ведаю: ніколі
не ступлю на свой парог.

4 красавіка 2016