Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

За сямейным сталом.

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Рэцэпт.

-Твае грыбочкі – проста дзіва! –
Муж жонку хваліць за абедам –
Адкуль рэцэпт,хацеў бы ведаць?
-Яго ўзяла я з дэтэктыва.

***

У маладой сям’і.

Са дня вяселля пара месяцаў праходзіць –
І ў нейкі дзень размова вось аб чым заходзіць.
-Сюрпрыз рыхтую я табе:
Нас,мілы,хутка трое будзе.
-Так скора роды у цябе?
-Ды не,вось-вось к нам мамачка прыбудзе.

***

Дзед і баба.

-Калісь даўно,як хлопцам быў,
О-то ж дзяўчыну я любіў!
Красуня! На ўвесь свет адна...
Што з ёй цяпер і дзе яна?
-Сівая галава твая!
Здурнеў,стары? – Дык гэта ж я!

***

Бізнесмен і жонка.

-Скажы,каб я збанкрутаваў –
Мяне любіць бы ты не перастала?
-Бясспрэчна б,я была ўдава –
І мне б цябе так не хапала...